Категории
Самые читаемые
ChitatKnigi.com » 🟠Проза » Проза » Страх (на белорусском языке) - Мопассан Де

Страх (на белорусском языке) - Мопассан Де

Читать онлайн Страх (на белорусском языке) - Мопассан Де
1 2
Перейти на страницу:

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать

Мiмаволi я адчуў, як у мяне мурашкi пабегалi па спiне. Было жахлiва глядзець на гэтую жывёлiну ў гэтым месцы, у гэты час, сярод самлелых ад страху людзей.

Гэтак ён i выў, не кранаючыся з месца, цэлую гадзiну. Ён скуголiў, нiбы ў жахлiвым сне, i жывёльны страх авалодаў мною. Страх чаго? Цi ж я ведаю? Гэта быў страх, вось i ўсё.

Мы стаялi нерухома, бледныя, чакаючы нечага жахлiвага. Сэрцы нашыя моцна бiлiся. Мы пiльна ўслухоўвалiся ў цiшыню i палохалiся нават самых нязначных гукаў. А сабака пачаў кружыць па пакоi, нюхаючы сцены i ўвесь час стогнучы. Гледзячы на яго, мы ледзь не вар'яцелi. Тады селянiн, што мяне прывёў, кiнуўся на яго ў нейкiм прыступе дзiкага страху i, расчынiўшы дзверы, што вялi на падворак, выкiнуў жывёлiну вонкi.

Той адразу ж сцiх, i нас агарнула цiшыня, яшчэ жахлiвейшая. I раптам мы ўсе разам аж здрыганулiся - нехта прайшоў, прыцiскаючыся да сцяны з боку лесу, падышоў да дзвярэй i пачаў iх абмацваць няпэўнай рукой. Пасля дзве хвiлiны не было чуваць нiчога, i за гэты час мы канчаткова страцiлi розум. Пасля невядомы вярнуўся, зноў пацёрся аб сцяну i цiха падрапаўся ў дзверы - гэтак драпаецца пальчыкам нясмелае дзiця. Раптам у акенцы з'явiлася галава - яна была белая, вочы свяцiлiся, як у драпежнага звера. Пачуўся нейкi невыразны гук, нейкае жаласнае мармытанне.

З кухнi грымнуў аглушальны выбух. То стрэлiў стары ляснiк. Тады сыны падбеглi, закрылi акенца вялiкiм сталом i прыставiлi да яго шафу.

Я вам клянуся, што, калi я пачуў стрэл, якога зусiм не чакаў, страх так сцiснуў маё сэрца, што я ледзь не самлеў, ледзь не памёр ад страху.

Да самага досвiтку мы не маглi нi паварушыцца, нi прамовiць слова, скаваныя невыказным жахам. I толькi калi праз шчылiну пад страхой прабiўся першы тонкi прамень святла, мы асмелiлiся адчынiць дзверы.

Пад сцяной каля дзвярэй ляжаў сабака. Мыза была перабiтая куляй.

Ён выбраўся з падворка, прагробшы яму пад плотам.

Чалавек з загарэлым тварам замоўк. Пасля дадаў:

- Той ночы мне не пагражала нiякая небяспека. I ўсё ж я лепш перажыў бы ўсе тыя гадзiны, калi я сутыкаўся са смяротнай небяспекай, чым адну тую хвiлiну, калi стары стрэлiў у барадатую галаву ў акенцы.

1 2
Перейти на страницу:
Открыть боковую панель
Комментарии
Майя
Майя 17.06.2026 - 01:18
Лёгкий замечательный роман
Женёк
Женёк 09.05.2026 - 10:14
Очень грустная история .. насильно мил не будешь..
Катя
Катя 03.05.2026 - 11:18
Маниакальная любовь и ее последствия
Marina
Marina 03.05.2026 - 01:53
Ой, как понравился роман!
Братислава
Братислава 05.03.2026 - 10:03
Очень понравились книга. Лёгкая. Уверенные в себе герои, прекрасные поступки